«Гомельскаму дэмакратычнаму форуму» адмовілі ў памяшканні для правядзення майстар-класу

2012 2012-06-01T12:49:30+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/kuzniacou_piotr.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Пётр Кузнецов

Пётр Кузнецов

Грамадзянская ініцыятыва «Гомельскі дэмакратычны форум» планавала 31 мая правесці майстар-клас «Узаемадзеянне НДА і СМІ: узаемны інтарэс і кропкі сутыкнення». На мерапрыемства былі запрошаны прадстаўнікі НДА і СМІ, блогеры і медыяактывісты. Перад удзельнікамі семінару планавалі выступіць рэгіянальныя журналісты, каб абмеркаваць узаемадзеянне НДА і СМІ, даць майстар-класы па напісанню прэс-рэлізаў, пошукаў інфармацыйных нагодаў, якія можна ператварыць у навіну, магчымых механізмаў супрацоўніцтва «трэцяга сектара» і «чацвёртай улады» для дасягнення агульнай мэты — развіцця грамадзянскай супольнасці.

За тыдзень да меркаванага мерапрыемства актывісты «ГДФ» дамовіліся з адміністрацыяй гатэля «Сож» на арэнду канферэнц-залы для правядзення майстар-класу. І вось 31 мая раніцай адміністрацыя гатэля паведаміла арганізатарам, што мерапрыемства не будзе, бо гатэль мае тэрміновае прадпісанне пачаць рамонт у канферэнц-зале.

«Мы ўжо трэці раз атрымліваем такія адмовы, прычым у апошні момант. Усе такія выпадкі былі звязаны з мерапрыемствамі, якія была накіраваны на развіццё мясцовага грамадскага сектару, мясцовых незалежных арганізацый і ініцыятываў. Відаць, ёсць у рэгіёне сілы, якія не зацікаўлены ў развіцці грамадзянскай супольнасці», - пракаментаваў заснавальнік «ГДФ» Пётр Кузняцоў (на фота).

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international