viasna on patreon

Суд над Аляксеем Пікулікам (аднаўляецца)

2012 2012-06-01T16:45:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/pikulik.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Аляксей Пікулік

Аляксей Пікулік

Разгляд адміністратыўнай справы дырэктара Беларускага інстытуту стратэгічных дасьледаваньняў (Вільня), прафесара Эўрапейскага ўнівэрсытэту ў Санкт-Пецярбургу Аляксея Пікуліка пачнецца ў 14-00 гадзін у судзе Цэнтральнага раёну Менску.  Суддзя - Якунчыхін.

31 траўня прыкладна а 18-й гадзіне Аляксей Пікулік перастаў адказваць на тэлефанаваньні . Праз некалькі гадзін высветлілася, што ён знаходзіцца ў Цэнтральным РУУС. Пасьля стала вядома, што Пікуліка адвезлі з Цэнтр ізаляцыі правапарушальнікаў  на Акрэсьціна. Паводле зьвестак адваката, яго вінавацяць у дробным хуліганстве (арт.17.1 КаАП РБ).

* * *

14-40. Суд яшчэ не пачаўся. Як паведаміў у facebook Дзяніс Мельянцоў, Пікуліка трымаюць  у міліцэйскай машыне ужо паўгадзіны.

16-45. Дзяніс Мельянцоў паведаміў у facebook, што ў судзе заслухалі сведкаў-спецназаўцаў, якія раз-пораз блыталіся у паказаннях. Выступілі сьведкі Аляксей Гарошка і Аляксей Карповіч, якія служаць у палку міліцыі спэцыяльнага прызначэньня. Суддзя абвесціў перапынак, каб даставіць на працэс дакументы, якія сведчаць пра адукацыю і месца працы Пікуліка.

18-00. Аляксея Пікуліка асудзілі на пяць сутак адміністрацыйнага арышту.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства