Брэсцкі абласны суд не задаволіў скаргу Алега Стахаевіча

2012 2012-06-01T09:16:20+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/stahaevich.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Кіраўнік суполкі незалежнага прафсаюзу прадпрыемства “Граніт” у Мікашэвічах спрабаваў дамагчыся аднаўлення на працы, аднак калегія абласнога суду прызнала законным рашэнне, якое раней прыняў суд Лунінецкага раёну у гэтай справе, і прызнаў законным звальненне Алега Стахаевіча.

Нягледзячы на тое, што сам Стахаевіч лічыць такі вырак абласнога суду прадказальным, ён гатовы працягваць абскарджваць сваё звальненне. Паплечнікі Алега па незалежным прафсаюзным руху, якія прыехалі ў Брэст падтрымаць кіраўніка суполкі на “Граніце”, лічаць гэтую справу палітычна матываванай і яшчэ адным сведчаннем парушэння правоў прафсаюзаў у Беларусі.

Нагадаем, што ад моманту стварэння на галоўным прадпрыемстве ў Мікашэвічах незалежнага прафсаюзу, адміністрацыя “Граніта” вырашыла звольніць не толькі Алега Стахаевіча, але і некаторых іншых актывістаў суполкі - Мікалая Карышава, Генадзя Паўлоўскага і Людмілу Літвінка.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international