Міхася Пашкевіча будуць судзіць

2012 2012-06-01T07:56:10+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/pashkevich-jpg.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Pashkevich. Фота Радыё Свабода

Pashkevich. Фота Радыё Свабода

Затрыманага 31 траўня актывіста кампаніі “Гавары праўду!” Міхася Пашкевіча  пакінулі ў Светлагорскім РАУСе. На яго складзены адміністратыўны пратакол па арт. 23.4 КаАП РБ («умяшальніцтва ў дзеяньні супрацоўнікаў міліцыі»). Сёння мусіць адбыцца суд.

Учора ўвечары міліцыя Светлагорска затрымала актывістаў грамадзянскай кампаніі «Гавары праўду!», журналістаў і мясцовых жыхароў, якія пратэставалі супраць будаўніцтва завода беленай цэлюлозы каля вёскі Якімава Слабада.

Сярод затрыманых былі журналісты Аліна Радачынская, Аляксандр Баразенка, Сяргей Балай, Іна Студзінская, а таксама актывісты кампаніі “Гавары праўду!” Сяргей Вазняк, Аляксандр Уліцёнак і Міхаіл Пашкевіч і берасьцейская актывістка «Гавары праўду» Ганна Курловіч. Усіх іх, апрч Пашкевіча, адпусцілі.

Пад час затрымання маёр міліцыі Клепік моцна пашкодзіў руку Міхасю Пашкевічу. Актывіста накіравалі  ў шпіталь на мэдычнае абсьледаваньне, але затым вярнулі ў РАУС.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international