Бярозаўскія актывісты наведалі Паўла Севярынца

2012 2012-05-31T16:17:17+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/seviarynec-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Павел Севярынец

Павел Севярынец

Бярозаўскія грамадскія актывісты рэгулярна наведваюць палітвязня Паўла Севярынца, які адбывае трохгадовы тэрмін “хіміі” ў вёсцы Куплін Пружанскага раёну, падтрымліваюць маральна, прывозяць прадукты.  Асабліва апекуецца пра вязня сябра Партыі БНФ з Малеча Анатоль Сахаруша, які ездзіць да Паўла 6-7 разоў на месяц.

Па словах Сахарушы, першы раз ён сустрэў Паўла 15 гадоў таму, паслухаў ягоны выступ, і стаў сімпатызаваць маладому палітыку. Праз 15 гадоў адносіны да Паўла не змяніліся. Севярынец застаўся такі ветлівы, спакойны, крышталёва чысты, як і 15 год таму, кажа Анатоль Сахаруша. Сталы чалавек вельмі шкадуе Севярынца, які адбывае зняволенне за свае палітычныя погляды ўжо другі раз.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international