Тэрміновы заклік да неадкладнага і безумоўнага вызвалення і адмены неабгрунтаванай забароны на перамяшчэнне праваабаронцы Алега Воўчака

2012 2012-05-31T15:24:33+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/hrhn-logo.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Мы, ніжэйпадпісаныя праваабарончыя арганізацыі, глыбока занепакоеныя нядаўнім арыштам беларускага праваабаронцы Алега Воўчака і працягам ціску на яго і іншых праваабаронцаў у Беларусі. Мы перакананыя, што затрыманне Алега Воўчака было звязана з яго дзейнасцю ў галіне правоў чалавека, у тым ліку з яго апошнімі публікацыямі ў Інтэрнэце аб пагаршэнні палітычнай сітуацыі ў Беларусі напярэдадні яго арышту. Мы заклікаем беларускія ўлады неадкладна і безумоўна вызваліць Алег а Воўчака, поўнасцю рэабілітаваць і спыніць пераслед  праваабаронцаў ў сувязі з іх прафесійнай дзейнасцю.

24 мая 2012 года Алег Воўчак, беларускі праваабаронца і кіраўнік праваабарончай арганізацыі “Прававая дапамога насельніцтву”, быў арыштаваны міліцыяй у Мінску. У той жа вечар суд Цэнтральнага раёна Мінска асудзіў яго на дзевяць сутак адміністрацыйнага арышту за дробнае хуліганства (артыкул 17.1 Адміністрацыйнага кодэкса Беларусі).

Напярэдадні затрымання Алег Воўчак даў інтэрв'ю, дзе выказаў сваё меркаванне з нагоды змены палітычнай сітуацыі ў краіне і заклікаў судзіць ўсіх, хто ўдзельнічае ў катаваннях і жорсткім абыходжанні.

Нядаўні арышт Алега Воўчака з'яўляецца выразным працягам пастаяннага ціску на яго ў Беларусі. 27 Студзеня 2012 ён быў арыштаваны і абвінавачаны ў дробным хуліганстве і асуджаны да чатырох сутак адміністрацыйнага арышту. 12 сакавіка 2012 года Алег Волчак быў праінфармаваны, што на яго накладзеная  часовая забарона на паездкі за мяжу. Ён быў праінфармаваны Міністэрствам ўнутраных спраў аб тым, што часовая забарона на паездкі стала вынікам інфармацыі, прадстаўленай Міністэрствам юстыцыі на падставе грамадзянскай справы супраць яго. Яму параілі звярнуцца ў Міністэрства юстыцыі для атрымання дадатковай інфармацыі. Дагэтуль, нягледзячы на просьбы Воўчака,ніякай інфармацыі  па гэтай справе ён не атрымаў.

Як і ў студзені 2012 года Алег Воўчак зараз адбывае пакаранне ў Цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў (CІЗА), што знаходзіцца на вул. Акрэсціна , 36 у Мінску. Беларускія праваабаронцы неаднаразова заяўлялі, што ўмовы ўтрымання ў CІЗА з'яўляюцца бесчалавечнымі.

На наш погляд, апошняе затрыманне Алега Воўчака –гэта яшчэ адзін прыклад працягу сістэматычнага ціску на праваабаронцаў, апазіцыю і іншых актывістаў грамадзянскай супольнасці ў Беларусі. Яго выпадак наглядна ілюструе захады, якія прымаюцца ​ў Беларусі, каб запалохаць  і прымусіць замаўчаць крытычныя галасы.  Адвольныя затрыманні шырока выкарыстоўваюцца для падаўлення асоб, якія імкнуцца рэалізоўваць свае фундаментальнае права на свабоду думкі і выказвання ў Беларусі.

У сувязі з гэтым мы нагадваем беларускім уладам аб іх міжнародных абавязацельствах па абароне права на свабоду выказвання меркавання і заклікаем іх: 

• Неадкладна і безумоўна вызваліць Алега Воўчака і цалкам рэабілітаваць яго;

• Зняцць неабгрунтаваную забарону на паездкі ў дачыненні да Алега Воўчака і цалкам забяспечыць яму права на свабоду перамяшчэння, а таксама зняць забароны на паездкі ў дачыненні да  іншыхправаабаронцаў, журналістаў, грамадскіх і палітычных лідэраў і актывістаў;

• Прыняць эфектыўныя меры па абароне праваабаронцаў і даць ім магчымасць ажыццяўляць сваю дзейнасць у галіне правоў чалавека бесперашкодна, як гэта прадугледжана ў Дэкларацыі ААН аб праваабаронцах ад 9 снежня 1998 года.

З павагай,

• Дом правоў чалавека ў Азербайджане

- Аб’яднанне па абароне правоў жанчын (APWR)

- Азербайджанскае аб’яднанне юрыстаў

- Інстытут па правах мас-медыя

- Інстытут па свабодзе і бяспецы рэпарцёраў

- Таварыства юрыдычнай адукацыі

• Беларускі Дом правоў чалавека ў выгнанні (Вільня)

• Дом правоў чалавека ў Сараева

- Аб’яднанне жанчын-грамадзян “Renaissance”

- Фундацыя CURE

- Хельсінкскі камітэт па правах чалавека ў Босніі і Герцагавіне

- Рэгіянальны каардынатар для моладзевых груп

- Сербская Грамадская Рада

- Цэнтр “Жанчына і грамадства”

• Дом правоў чалавека ў Заграбе

- Асацыяцыя садзейнічання забеспячэнню роўных магчымасцяў для людзей з абмежаванымі магчымасцямі

- Будзь актыўным,будзь эмансіпаваным (B.a.B.e.)

- Цэнтр па вывучэнні праблем мірнага існавання (CMS)

- Дакумента - цэнтр працы з мінулым

- GOLJP - Грамадзянскі камітэт па правах чалавека

- Svitanje - Асацыяцыя па абароне і ўмацаванню псіхічнага здароўя

• Дом правоў чалавека Тбілісі

- Артыкул 42 Канстытуцыі

- Цэнтр па правах чалавека Грузіі (HRIDC)

- Грузінскі Цэнтр псіхасацыяльнай і медыцынскай рэабілітацыі ахвяр катаванняў – GCRT

• Дом правоў чалавека ў Осла

- Інфармацыя па абароне здароўя і сацыяльных правоў

- Фундацыя Дамоў правоў чалавека

- Нарвежскі Камітэт па Бірме

- Нарвежскі ПЭН-клуб

• Фонд Рафта, Нарвегія

• Хельсінкскі фонд па правах чалавека ў Польшчы

• Армянскае Хельсінкскае Аб’яднанне (Арменія)

•  Журналісцкі клуб Армянскага Хельсінкскага Аб’яднання (Арменія)

• Жаночы рэсурсны цэнтр Арменіі Shahkhatun (Арменія)

• Бялградскі цэнтр па правах чалавека

• Хельсінкскі камітэт па правах чалавека ў Сербіі

• Юрыдычны камітэт па правах чалавека YUCOM, Сербія

• Грамадзянскія Ініцыятывы, Сербія

• Policy Center, Сербія

• Інстытут міра і дэмакратыі (Азербайджан)

• Клуб правоў чалавека, (Азербайджан)

• Грамадскае аб'яднанне садзейнічання свабоднай эканоміцы (Азербайджан)

• Артыкул 19, Вялікабрытанія

• Індэкс цэнзуры, Вялікабрытанія

Копіі былі накіраваныя:

• Генеральны дырэктарат па правах чалавека і прававых пытаннях Савета Еўропы, Страсбург

• Упраўленне Вярхоўнага камісара па правах чалавека Рады Еўропы, Страсбург

• Спецыяльны дакладчык ААН па становішчы праваабаронцаў, Жэнева

• Рабочая група ААН па адвольных затрыманнях

• Бюро па дэмакратычных інстытутах і правах чалавека Арганізацыі па бяспецы і супрацоўніцтву ў Еўропе (БДІПЧ АБСЕ), Варшава

• Дэлегацыя Еўрапейскага Саюза ў Рэспубліцы Беларусь

• Падкамітэт па правах чалавека Еўрапейскага парламента ў Брусэлі

• Міжнародная дыпламатычная супольнасць

Аб Фундацыі Дамоў правоў чалавека (www.humanrightshouse.org)

Сетка Дамоў правоў чалавека ўяўляе сабой форум супрацоўніцтва паміж Дамамі правоў чалавека, што аб'ядноўвае 90 НДА ў 15 краінах Заходніх Балкан, Усходняй Еўропы і Паўднёвага Каўказа, Усходняй Афрыкі і Афрыканскага Рога, а таксама Заходняй Еўропы. Мэта Фундацыі ў тым, каб абараняць і  падтрымліваць праваабаронцаў і іх арганізацыі.Фундацыя Дамоў правоў чалавека, заснаваная ў Осла (Нарвегія) і Жэневе (Швейцарыя), з'яўляецца Сакратарыятам Сеткі Дамоў правоў чалавека.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international