Міжнародная супольнасьць з вялікай заклапочанасьцю назірае за пагаршэньнем сітуацыі са СМІ ў Беларусі. Еўразвяз і Міжнародная арганізацыя абароны свабоды слова “Артыкул 19” заклікаюць неадкладана аднавіць выхад “Белорусской деловой газеты” і «БДГ. Для служебного пользования».

2003 2003-06-30T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Еўразвяз заклікаў беларускія ўлады неадкладна аднавіць выхад "Белорусской деловой газеты" і яе штомесячнага дадатку "БДГ. Для служебного пользования", а таксама ўстрымацца ад далейшага пераследу незалежных СМІ і журналістаў. Пра гэта гаворыцца ў заяве старшыняў Еўразвязу, якая была распаўсюджаная амбасадай Нямеччыны ў Мінску 25-га чэрвеня (інфармацыя БелаПАН).

"Еўразвяз з вялікай заклапочанасцю назірае за пагаршэннем сітуацыі са СМІ ў Беларусі...", - гаворыцца ў заяве. Еўразвяз таксама выказаў занепакоенасць некаторымі палажэннямі праекта новага Закона аб СМІ і ўціскам "апазіцыйных газет і журналістаў". Еўразвяз, адзначаецца ў дакуменце, хоча бачыць Беларусь "краінай з дзейнымі дэмакратычнымі інстытутамі і квітнеючай рынкавай эканомікай... Аднак у сувязі з нядаўнімі падзеямі Еўразвяз вымушаны выказаць сваё расчараванне вышэйзгаданымі абмежаваннямі і падкрэсліць, што свабода прэсы і свабода выказвання з'яўляюцца жыццёва важнымі элементамі для дзяржавы, якая хоча заняць сваё месца сярод еўрапейскіх нацыяў". Паляпшэнне сітуацыі са СМІ будзе важным крокам наперад у дачыненнях Еўразвязу і Беларусі, падкрэсліваецца ў дакуменце. Еўразвяз таксама заклікае Беларусь паскорыць гэты працэс шляхам прыняцця новага праекта Закона аб СМІ, ухваленага экспертамі АБСЕ і Рады Еўропы.

“Артыкул 19” адзначае, што рашэньне Міністэрства інфармацыі па прыпыньеньні выхаду «БДГ» было пацьверджанае Вышэйшым гаспадарчым судом пры разглядзе пазову “БДГ”. Паводле інфармацыі Радыё Свабода, міжнародная арганізацыя мяркуе, што рашэньне было прынятае судом у адсутнасьці доказаў віны газэты, што супярэчыць заканадаўству. “Артыкул 19” мяркуе, што прыпыненьне выхаду “БДГ” парушае свабоду слова, якую Беларусь абавязаная захоўваць як сябра АБСЭ і ААН. У заяве адзначаецца, што прыпыненьне выхаду газэты ў дадзеным выпадку – мера непрапарцыйная і таму нелегітымная. “Артыкул 19” заклікае беларускія ўлады аднавіць выхад “БДГ”, узмацніць незалежнасьць судоў і гарантаваць іншым выданьням, якія маюць два ці больш папярэджаньняў, што іх выданьне ня будзе прыпыненае.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international