Аўтара “Мусарка” асудзілі за брыдкаслоўе на 10 сутак арышту
На Івана Амельчанку 30 траўня складзены адміністратыўны пратакол за нецэнзурную лаянку (арт. 17.1 КаАП РБ). Судзіць яго будуць сёньня ў судзе Маскоўскага раёна Менска.
Учора аўтара самаробнага плакату «Мусарок» павінны былі вызваліць пасьля адбыцця 15-суткавага арышту. Аднак ён так і не выйшаў з Цэнтра ізацяцыі правапарушальнікаў на Акрэсціна.
Іван Амельчанка — аўтар самаробнага плякату з надпісам «Мусарок». 26 красавіка падчас Чарнобыльскага шляху ён разгарнуў гэты плякат побач з супрацоўнікам міліцыі ў цывільным. Актывістам зацікавіліся праваахоўнікі, пасьля чаго Іван вырашыў сам з’явіцца ў пастарунак. У выніку 15 траўня Івана Амельчанку асудзілі да 15 сутак арышту за абразу міліцыянта.
* * *
Суд адбываўся ў закрытым рэжыме. Cуддзя Тацяна Мотыль пакарала Івана Амельчанку адміністратыўным арыштам на 10 сутак.