Магілёвец адмаўляецца праходзіцць дактыласкапію да прывядзення ў парадак адпаведнай заканадаўчай базы

2012 2012-05-31T10:00:09+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/daktylaskapija.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Дасланую Уладзіміру Трызунову па пошце позву ён лічыць аформленай неналежным чынам, а само патрабаванне прайсці дакталаскапію – не адпавядаючым заканадаўству. З гэтай нагоды ён ужо падаў скаргу на імя начальніка Ленінскага РАУС Магілёва.

У скарзе Уладзімір патрабуе адмяніць патрабаванне капітана міліцыі Рыжковай аб праходжанні абавязковай дзяржаўнай дакталаскапічнай рэгістрацыі да поўнага выканання МУС р.9/1 Палажэння аб парадку здзяйснення добраахвотнай і абавязковай дзяржаўнай дакталаскапічнай рэгістрацыі, зацверджданага Указам прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 18 лістапада 2004 года №565, а менавіта -- да даты ўступлення ў законную сілу афіцыйна апублікаванага Парадку аб абавязковай дзяржаўнай дакталаскапічнай рэгістрацыі менавіта ваеннабавязаных, зацверджанага адпаведнымі пастановамі Міністэрства ўнутраных спраў па ўзгадненні з Міністэрствам абароны, а таксама да ўнясення ў КаАП спецыяльнага артыкула аб адказнасці за адмову ад яе праходжання.

“Вечарам 26 траўня ў паштовай скрынцы я атрымаў паўторную позву, у якой было патрабаванне тэрмінова з’явіцца 28 траўня ў 9-00 у Ленінскі РАУС да інспектара крымінальна-выканаўчай інспекцыі капітана Рыжковай. У сувязі з тым, што я ніякага крымінальнага злачынства не здзяйсняў і раней ніякай падобнай позвы не атрымліваў, то палічыў патрабаванні міліцыянта незаконнымі і падаў на імя ягонага начальніка адпаведную скаргу”, -- кажа Уладзімір Трызуноў.

Праваабаронца Барыс Бухель адзначае, што грамадзяне мусяць падпарадкоўвацца толькі законным і належным чынам аформленым патрабаванням службовых асобаў пры выкананні імі сваіх паўнамоцтваў.

“Позва была аформлена не належным чынам. У ёй адсутнічала прычына выкліку і прычына тэрміновасці. Па-другое, быў недакладна пазначаны адрас Ленінскага РАУС, які зараз знаходзіцца ў сувязі з рамонтам у іншым месцы. Па-трэцяе, недакладна быў названы адрас харчовага рынка, і, па-чацвёртае, неабгрунтована было выкарыстана слова “паўторна”, бо раней Уладзімір ніякіх позваў не атрымліваў.

Акрамя таго, капітан Рыжкова неабгрунтавана і незаконна не прыняла да ўвагі, што Закон “Аб дзяржаўнай дакталаскапічнай рэгістрацыі” і Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь №565 ад 18 лістапада 2004 года абумовілі выкананне абавязку аб праходжанні дакталаскапіі цэлым шэрагам умоваў, якія абавязаны стварыць, але дагэтул не стварылі  адпаведныя дзяржорганы.  Таму Уладзімір Трызуноў мае поўнае права адмовіцца ад абавязковай дакталаскапічнай дзяржрэгістрацыі да прывяддзення ў адпаведнасць з вышэйстаячымі нарматыўнымі актамі ўсяго заканадаўства аб абавязковай дактыласкапічнай рэгістрацыі ваеннаабавязанных”, - кажа Барыс Бухель.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international