Чарговыя адміністратыўныя арышты ў Менску (абноўлена)

2012 2012-05-30T21:23:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/zatrymanne.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Актывіста "Еўрапейскай Беларусі" Максіма Вінярскага міліцыянты затрымалі сёння ў Менску падчас расклейкі плакатаў, якія, па ягоных словах, былі адрасаваныя прэзідэнту Расеі Уладзіміру Пуціну, які прыехаў з візітам у беларускую сталіцу.

У выніку затрымання Максіма Вінярскага даставілі ў суд Маскоўскага раёну Менска, дзе ён быў асуджаны на 5 сутак арышту і дастаўлены ў Цэнтр ізаляцыі правапарушальнікаў на Акрэсціна.

Таксама 5-суткавымі арыштамі пакараныя актывісты арганізацыі нацыянал-бальшавікоў Яўген Контуш і Зміцер Сіняк. Зміцеру Паліенку - 10 сутак.

Івана Амельчанку, які сёння мусіў быць вызвалены пасля адбыцця 15-суткавага арышту за плакат “Мусарок”, не выпусцілі з ЦІП на Акрэсціна.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international