30 кастрычніка а 15 гадзіне ў Курапатах пачнецца традыцыйная талака
24.10.2006.
"30 кастрычніка - афіцыйны Дзень памяці рэпрэсаваных у Расеі, - камэнтуе лідэр міжнароднай арганізацыі "Мэмарыял" у Беларусі, кандыдат гістарычных навук, ініцыятар шматлікіх акцыяў па расьсьледу палітычных рэпрэсіяў Ігар Кузьняцоў, - так атрымліваецца, што ў нас гэты дзень супадае з традыцыйным беларускім сьвятам Дзяды. А 15-ай гадзіне пачнецца талака, мы ўскладзем кветкі, ушануем месцы захаваньняў. Маем надзею, што менавіта 30 кастрычніка ўдасца аднавіць мэмарыяльную шыльду на месцы захаваньняў. Гэтая шыльда была ўсталяваная у Курапатах паводле пастановы Савету міністраў ад 18 студзеня 1989 году. На жаль, шыльда ўжо некалькі разоў зьнікалі з могілак, тым ня менш мы зноў яе усталюем".Партыя БНФ запрашае ўсіх на талаку!
Дадаць камэнтар
Вы павінны зарэгістравацца альбо ўвайсьці ў сыстэму , каб мець магчымасьць пакідаць камэнтары
Камэнтары
Камэнтароў да гэтага артыкулу няма








