“Вясна” патрабуе спыніць незаконныя адміністратыўныя арышты грамадскіх актывістаў

2012 2012-05-30T14:17:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/viasnalogo.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Заява Праваабарончага цэнтру “Вясна”

Праваабарончы цэнтр “Вясна” асуджае незаконнае прыцягненне да адміністратыўнай адказнасці ў выглядзе арыштаў моладзевых актывістаў Мускага Міхаіла, Крэменецкага  Зьміцера, Васільева Рамана, Дземідзенкі Мікалая, Вінаградава Паўла, а таксама праваабаронцу Алега Воўчака.

Канстатуем, што ў Беларусі ўкаранілася ганебная  практыка прыцягнення да адміністратыўнай адказнасці ў выглядзі адміністратыўнага арышту грамадскіх актывістаў.

Мы заяўляем, што сістэматычнае асуджэнне грамадзкіх дзеячоў на падставе сфальсіфікаваных матэрыялаў аб адміністратыўным правапарушэнні за дробнае хуліганства з’яўляецца злачыннай формай адвольных затрыманняў. Прыкра, што ў гэты незаконны пераслед ўцягнутыя не толькі органы ўнутраных справаў, але і суды, якія выносяць прысуды на падставе непраўдзівых матэрыялаў.

Так, Мускі Міхаіл, Крэмянецкі Зміцер, Дземідзенка Мікалай агулам толькі за вясну 2012 г. незакона былі асуджаны на 37 сутак адміністратыўнага арышту, а Павал Вінаградаў і Алег Воўчак двойчы асуджаліся на падставе сфальсіфікаваных супрацоўнікамі міліцыі матэрыялаў.

Праваабарончы цэнтр “Вясна” лічыць, што ўсе ўзгаданыя асобы незаконна  і неаднаразова пазбаўляліся волі на працяглы тэрмін, і таму могуць на перыяд свайго затрымання лічыцца палітычнымі вязьнямі. Іх перасьлед носіць выключна палітычны характар і зьвязаны з іх грамадска-палітычнай дзейнасьцю.


Праваабарончы цэнтр “Вясна” настойліва патрабуе:

-   неадкладнага спынення практыкі адміністратыўнага пераследу і незаконага асуджэння грамадскіх актывістаў па сфальсіфікаваных абвінавачванняў;

-   прыцягнення да адказнасці ўсіх віноўных службовых асоб у незаконых асуджэннях;

-  кампенсацыі страты здароўя і маральных пакутаў усім незакона асуджаным.


Менск. 25 траўня 2012 г.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international