Гомельская пракуратура папярэдзіла незалежную журналістку «аб недапушчальнасці парушэння закона»

2012 2012-05-29T16:53:08+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/belsat1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

29 мая пракуратура Гомельскай вобласці вынесла афіцыйнае папярэджанне незалежнай журналістцы Ларысе Шчыраковай за супрацоўніцтва са спадарожнікавым тэлеканалам «Белсат». Дзяўчыну выклікалі ў пракуратуру позвай да супрацоўніка нагляднага ведамства Алесі Рабцавай. Журналістцы прад'явілі дзве заявы ад жыхароў вёскі Якімава Слабада Светлагорскага раёна. «Абураныя» вяскоўцы патрабавалі ад пракуратуры правесці праверку і прыцягнуць да адказнасці Ларысы Шчыракову. «Сапраўды я была ў вёсцы Якімава Слабада, на сходзе жыхароў, якія пратэставалі супраць будаўніцтва завода беленай цэлюлозы. Я намагалася зняць аб'ектыўны матэрыял, таму прасіла людзей, каб выказаўся нехта, хто не супраць будаўніцтва завода, але такіх не знайшлося. Усе прысутныя, па іх словах, былі супраць. У заяве напісана, што я падманула ўдзельнікаў сходу, таму што пры здымках прадстаўлялася супрацоўнікам дзяржаўнага СМІ, а па выніках выйшла, што матэрыял быў размешчаны на «апазіцыйным» СМІ, тэлеканале «Белсат», і гэта, маўляў, вельмі абурыла заяўнікаў. На самой справе я не прадстаўлялася дзяржаўнай журналісткай, гэта глупства», - патлумачыла Ларыса Шчыракова.

Дадзенае папярэджанне яна збіраецца абскардзіць у вышэйстаячых інстанцыях, хаця разумее, што гэта не прынясе асаблівага плёну. «Канстытуцыя гарантуе кожнаму права на збор і распаўсюд інфармацыі, а супрацоўніца пракуратуры параіла чытаць закон аб СМІ, а не Канстытуцыю. Чаму я павінна выконваць нормы дыскрымінацыйнага закону, які не ўтрымлівае нават такіх паняццяў, як фрылансер? Дадзенае папярэджанне – гэта штучнае стварэнне перашкод для маёй прафесійнай дзейнасці», - дадала журналістка.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international