Заява Праваабарончага цэнтру “Вясна” з нагоды крымінальнага прысуду Васілю Парфянкову

2012 2012-05-29T14:46:48+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/viasnalogo.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

29 траўня судом Першамайскага раёна Менска грамадскі актывіст Васіль Парфянкоў быў асуджаны на 6 месяцаў арышту па арт. 421 КК Рэспублікі Беларусь (за парушэньні ўмоваў прафілактычнага нагляду, устаноўленага судом).

Васіль Парфянкоў у лютым 2011 году быў асуджаны да чатырох гадоў пазбаўленьня волі па ч. 2 арт. 293 КК РБ (“удзел у масавых беспарадках”) за ўдзел у акцыі пратэсту супраць фальсіфікацый падчас прэзідэнцкіх выбараў, у жніўні таго ж году – памілаваны згодна з указам прэзідэнта.

Пасля свайго вызваленьня Васіль Парфянкоў працягваў грамадскую дзейнасьць і неаданаразова затрымліваўся за ўдзел у акцыях ў падтрымку беларускіх палітвязьняў, якія застаюцца за кратамі.

Сённяшні прысуд цалкам звязаны з папярэднім перасьледам Васіля Парфянкова і разглядаецца намі як далейшы ціск уладаў на актывістаў, што былі асуджаныя па выніках падзеяў 19 снежня 2010 г., а таксама як спроба запалохваньня актыўнай часткі беларускага грамадства.

Праваабарончы цэнтр “Вясна” з засьцярогай і занепакоенасьцю адзначае, што прэвентыўны нагляд таксама ўстаноўлены над моладзевымі актывістамі Уладзімірам Яроменкам і Паўлам Вінаградавым, што можа ў далейшым пацягнуць за сабой крымінальную адказнасьць за фармальнае парушэньне ўмоваў адбыцьця прэвентыўнага нагляду.

Праваабарончы цэнтр “Вясна” расцэньвае прысуд Васілю Парфянкову цалкам палітычна матываваным, а самога Васіля палітычным вязьнем з моманту пачатку адбыцьця пакараньня.

Праваабарончы цэнтр “Вясна” рашуча патрабуе:

спыненьня палітычнага перасьледу усіх грамадскіх актывістаў;

неадкладнага вызваленьня ўсіх палітычных вязьняў;

зьняцця (пагашэньня) судзімасьці з усіх незаконна асуджаных па падзеях 19 снежня 2010 года, што будзе расцэнена як крок да іх рэабілітацыі і дазволіць такім асобам працягнуць сваю грамадскую і палітычную дзейнасьць. 

Менск. 29 траўня 2012 года.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international