Віцебскі аблвыканкам накіраваў апазіцыянера да псіхіятра

2012 2012-05-29T10:46:01+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Працягваецца ціск на кіраўніка віцебскага аддзялення Беларускай кансерватыўнай партыі "Белая Русь" Аляксандра Кірылава.

Раней яму было адмоўлена ў статусе беспрацоўнага, а цяпер высылаюць на прымусовае псіхіятрычнае абследаванне.

Як распавёў старшыня ствараемай партыі Сяргей Рыжоў, гэта робіцца па загаду мясцовага аблвыканкама:

- Яго ў панядзелак выклікаюць. Прыйшоў ліст за подпісам намесніцы псіханеўралагічнага дыспансера Нікіфаравай, аб тым, што ён абавязаны туды з’явіцца. У лісце адзначаецца, што ўсё гэта згодна з рашэннем Віцебскага аблвыканкама. То бок Віцебскі аблвыканкам афіцыйна звярнуўся ў абласную службу, якая падпарадкоўваецца “аблздраву” і непасрэдна аблвыканкаму. Для таго, каб яны правялі псіхічнае абследаванне Кірылава, і што мяне найбольш насцярожвае, аказалі неабходную медычную дапамогу.

Па словах Сяргея Рыжова пераслед Аляксандра Кірылава пачаўся, яшчэ ў 2010 годзе, калі ён выклаў на сайце расійскай радыёстанцыі "Эхо Москвы" зафіксаваныя выпадкі парушэння заканадаўства падчас прэзідэнцкіх выбараў. Падчас гэтых выбараў Аляксандр Кірылаў быў назіральнікам. Апошнія рэпрэсіўныя дзеянні ў дачыненні да віцебскага актывіста ўзмацніліся пасля таго, як ён у красавіку падаў у гарвыканкам заяву на правядзенне пікетаў, з патрабаваннем дэмакратычных зменаў у Беларусі і адстаўкі Лукашэнкі.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international