У Салігорску звальняюць адразу паўсотні чалавек

2012 2012-05-29T01:49:15+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/rodnaja-storona.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Сетка крамаў “Родная старана” з 1 чэрвеня зачыняе абедзьве свае крамы ў Салігорску. Паўсотні супрацоўнікаў даведаліся аб датэрміновым спыненні сваіх працоўных кантрактаў усяго за 10 дзён да звальнення.

Скаргі ў сувязі з масавым скарачэннем ад работнікаў гандлёвай сеткі пачалі трапляць на адрас мясцовых праваабаронцаў:

- Узаемадачыненні між наймальнікам і работнікам у нашай краіне рэгулююцца Пацоўным кодэксам. Паводле Кодэксу,  пры скасаванні працоўнай дамовы з-за ліквідацыі арганізацыі, скарачэння колькасці або штату работнікаў наймальнiк абавязаны не менш чым за два месяцы пісьмова папярэдзіць работніка аб звальненні, якое мусіць адбыцца, - кажа салігорскі прадстаўнік Беларускага Хельсінскга Камітэту Леанід Мархотка. - Праўда, паводле Працоўнага кодэксу наймальнік мае права са згоды работніка замяніць папярэджанне аб маючым адбыцца скарачэнні выплатай кампенсацыі ў памеры двухмесячнага сярэдняга заробку. Пры гэтым, калі ініцыятыва ў дасягненні такога пагаднення сыходзіць ад наймальніка пасля папярэджання работнiка аб маючым адбыцца звальненні, кампенсацыя выплачваецца прапарцыянальна часу, які застаўся да заканчэння двухмесячнага тэрміну папярэджання.

Па інфармацыі праваабаронцаў, пытанне аб выплаце кампенсацый за скарэчнне супрацоўнікаў і аб выплатах за несваечасовае папярэджанне аб звальненні знаходзіцца на стадыі абмеркавання, таму пакуль рана адназначна казаць аб парушэнні працоўнага заканадаўства. У выпадку ж адмовы наймальніка ад кампенсацыйных выплат мясцовыя прадстаўнікі БХК раяць зволененым работнікам звяртацца ў суд. На іх думку, нават у беларускіх умовах у працоўных спрэчках верагоднасць станоўчага для работніка рашэння будзе даволі высокай.

Падсумоўваючы сітуацыю, якая ўзнікла ў гандлёвай сетцы “Родная старана”, салігосркія праваабаронцы падкрэсліваюць неабхднасць паўнавартансанага развіцця інстытуту незалежных прафсаюзаў, здольных на справе абараняць правы працоўных.

 

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international