Судовыя выканаўцы “прачнуліся”

2012 2012-05-28T14:45:33+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/shacikava.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Крысціна Шацікава.

Крысціна Шацікава.

Толькі праз некалькі гадоў пасля вынясення пастановаў судовыя выканаўцы ўзяліся за сваю працу.

Грамадская актывістка з Магілёва Крысціна Шацікава падала скаргу на дзеянні службовых асобаў на імя старшыні суда Кастрычніцкага раёна Магілёва.

Актывістка просіць спыніць супраць яе выкананне двух пастановаў аб накладанні адміністрацыйных штрафаў у суме 651 тыс рублёў і 1 050 тыс рублёў адпаведна, якія былі вынесены Першамайскім судом Віцебска 15 чэрвеня 2007 года і Партызанскім судом Мінска  26 сакавіка 2008 года.

Крысціна Шацікава кажа, што да 28 студзеня 2010 года дзейнічала старая рэдакцыя Прэцэсуальна-выканаўчага кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях, дзе ў арт.3.6 гэтага кодэкса “Даўніна выканання пастановы аб накладанні адміністрацыйнага спагнання” сказана, што “не падлягае выкананню пастанова аб накладанні адміністрацыйнага спагнання, калі яна не была прыведзена ў выкананне цягам трох месяцаў з дня ўступлення яго ў законную сілу”.

У Законе ад 28 снежня 2009 г №98-3, які называецца “Аб унясеннях зменаў і дапаўненняў у некаторыя кодэксы Рэспублікі Беларусь па пытаннях крымінальнай і адміністрацыйнай адказнасці” нідзе не сказана, што ўносімыя змены і дапаўненні надзелены зваротнай сілай.

Праваабаронца Барыс Бухель гаворыць, што да 28 студзеня 2010 года спагнаць штраф з правапарушальніка альбо яго арыштаваць можна было толькі цягам трох месяцаў з моманту ўступлення пастановы ў законную сілу.

“Акрамя таго, нельга спаганяць штраф з правапарушальніка ці яго адміністрацыйна арыштаваць па пастановах, якія ўступілі ў законную сілу да 28 кастрычніка 2009 года, але не выкананы цягам трох месяцаў пасля гэтага, то бок да 28 студзеня 2010 года.

Судовая выканаўца Хомчанкава незаконна патрабуе ад Крысціны Шацікавай аплаціць адміністрацыйныя штрафы, накладзеныя пастановамі, якія ўступілі ў законную сілу да 28 кастрычніка 2009 года. Гэты факт сведчыць пра тое, што ўлады не хочуць выконваць свае законы, калі ім гэта не выгадна”, - гаворыць Барыс Бухель.

Трэба адзначыць, што судовая выканаўца прад’явіла Крысціне Шацікавай пяць неаплачаных штрафаў з 2007 па 2010 гады. У адной з пастановаў аб штрафе, вынесенай 26 сакавіка 2008 года суддзёй Кочыкам Партызанскага раёна г.Мінска, няправільна быў пазначаны адрас актывісткі. Замест Магілёва быў пазначына Мінск, замест Пушкінскага праспекта – праспект Пушкіна. Таму віны Шацікавай у неаплаце гэтага штрафу наогул няма.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international