У Пінску будзе свой АМАП

2012 2012-05-28T13:03:37+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/pinsk-amap.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Як паведамляе сайт, у Пінску пачалі фармаваць атрад АМАПу.

Аддзел унутраных спраў Пінскага гарвыканкама абвесціў конкурсны набор кандыдатаў на службу ў атрад патрульна-паставой службы (ППС) і атрад міліцыі асобага прызначэння (АМАП), які пачалі фармаваць у сталіцы Палесся. Кіраўніцтва пінскай міліцыі абяцае добры заробак, а пасля 5 гадоў выслугі -- льготны крэдыт на пабудову жылля.

Як вядома, раней для забяспячэння бяспекі пры правядзенні нейкіх важных мерапрыемстваў у Пінск прывозілі амапаўцаў з Брэста. Чым выклікана неабходнасць фрамавання спецаддзелу міліцыі, невядома. У горадзе няма аніякіх масавых забурэнняў і разгулу вулічнай злачыннасці. Пінчукі мяркуюць, што такім чынам улады рыхтуюцца да набліжаючыхся выбараў.

На фота : Брэсцкі АМАП каля гарадскога дому культуры ў Пінску.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international