viasna on patreon

Рамана Васільева арыштавалі на 12 сутак (абноўлена)

2012 2012-05-28T15:50:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/vasiljeu.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Раман Васільеў. Фота: svaboda.org

Раман Васільеў. Фота: svaboda.org

26 траўня сябра “Маладога фронту” Раман Васільеў павінен быў выйсці на волю пасля адбыцця 12-суткавага арышту за вывешванне нацыянальнага сцяга ў гадавіну рэферэндуму аб змене сімволікі. Аднак супраць Рамана Васільева склалі новы адміністратыўны пратакол і пакінулі пад арыштам у Цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў на Акрэсціна.

Суд над актывістам “Маладога фронту” пройдзе сёння ў судзе Маскоўскага раёну Менска. Падобная гісторыя адбылася на мінулым тыдні з ягонымі паплечнікамі – Уладзімірам Яроменкам і Змітром Крэмянецкім.

23 траўня з Акрэсціна не быў вызвалены Уладзімір Яроменак, якога на наступны дзень асудзілі на 10 сутак арышту за дробнае хуліганства (арт. 17.1 КаАП РБ).

24 траўня пасля адбыцця 10-суткавага арышту ў ЦІП на Акрэсціна застаўся па новым абвінавачанні Зміцер Крэмянецкі. 25 траўня суддзя Тацяна Мотыль з суду Маскоўскага раёну Менска асудзіла яго на чарговыя 10 сутак арышту.

***

Рамана Васільева абвінавацілі ў нецэнзурнай лаянцы і склалі пратакол па артыкуле 17.1 КаАП РБ ("Дробнае хуліганства"). Справу разглядала суддзя Тацяна Мотыль.

Падчас судовага разгляду суддзя задаволіла хадайніцтва аб праглядзе матэрыялаў камераў назірання ў Цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў на Акрэсціна. Аднак, як і ў падчас разгляду справаў Змітра Крэмянецкага, Уладзіміра Яроменкі і Паўла Вінаградава, з ЦІП паведамілі, што камеры назірання не працавалі.

Таксама Тацяна Мотыль адхіліла хадайніцтва аб атрыманні з ЦІП звестак аб часе дастаўлення і вызвалення актывіста "Маладога фронту".

Згодна з рашэннем суду, Раман Васільеў атрымаў пакаранне ў выглядзе арышту тэрмінам 12 сутак.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства