Гомельскія актывісты прапануюць забараніць рэкламу алкаголю

2012 2012-05-28T10:04:51+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/alkagolik.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Гомелі стартавала акцыя з мэтай сабраць 4 тысячы подпісаў пад зваротам да старшыні Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі. Сябры кааліцыі «Наша альтэрнатыва» ў межах ініцыятывы «Хопіць піць - трэба жыць!» прапануюць унесці папраўкі ў закон аб рэкламе. У прыватнасці актывісты просяць цалкам забараніць рэкламу алкагольнай прадукцыі ў любой форме, у тым ліку і ўтоеную, забараніць вытворчасць і імпарт пладова-ягадных вінаў, кошт якіх у розніцу складае менш за 6 даляраў ЗША у эквіваленце за 1 літр, размяшчаць у месцах гандлю алкагольнымі і слабаалкагольнымі напоямі рэкламу з выявай наступстваў працяглага ўжывання алкаголю.

Таксама актывісты просяць забараніць продаж алкагольных і слабаалкагольных напояў у адным аддзеле з прадуктамі харчавання, вылучаючы для гэтага адасобленыя месцы ў аддаленых ад гандлёвых кас месцах, увесці падатак на продаж алкагольных напояў у памеры 10% ад іх кошту з далейшым выкарыстаннем гэтых сродкаў на адрасную сацыяльную падтрымку, забараніць продаж алкаголю асобам, якія не дасягнулі 21-гадовага ўзросту, увесці крымінальную адказнасць за продаж алкаголю асобам, што не дасягнулі 16 гадовага ўзросту.

«Нам і шматлікім іншым неабыякавым грамадзянам - выбаршчыкам Гомеля - не зразумела, чаму так званая «барацьба з п'янствам» у нашай краіне носіць выключна дэкларатыўны характар і вядзецца толькі на нарадах і старонках СМІ, - пішуць у звароце да дэпутатаў актывісты. - Улічваючы крытычную сітуацыю, мы прапануем вам скарыстацца дадзеным правам заканадаўчай ініцыятывы, ініцыяваць, распрацаваць і прыняць заканадаўчы акт або ўнесці змяненні і дапаўненні ў дзеючыя заканадаўчыя акты якія рэгулююць гандаль і вытворчасць алкагольных напояў і гарэлкі».

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international