Праваахоўнікі правяраюць Белсат?

2012 2012-05-28T09:35:56+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Тэлеканал «Белсат» мае інфармацыю, паводле якой у дачыненні да яго міліцыя праводзіць праверку.

Каментуючы гэтую інфармацыю, якую падае сайт незалежнага тэлеканала, прадстаўнік «Белсата» ў Беларусі Міхась Янчук падкрэслівае, што гэта пакуль звесткі з неафіцыйных крыніц:

– У нас ёсць звесткі толькі з неафіцыйных крыніцаў міліцэйскіх, што міліцыі замовілі такую праверку правесці, а з чым яна звязаная, мне вельмі цяжка сказаць, таму што нас ў краіне магчыма ўсё. Увосень нас чакаюць парламенцкія выбары і мы ведаем, што ў нас пад выбары заўсёды адбываецца. Можа гэта зачыстка, альбо спроба трошкі нас прыцішыць перад выбарамі. А можа гэта сапраўды звязана з тым фактам, што мы збіраліся гэтым летам падаваць дакументы на чарговую акрэдытацыю.

Тэлеканал «Белсат» ужо двойчы падаваў дакументы на акрэдытацыю, але кожны раз атрымліваў адмову.

Спадарожнікавае тэлебачанне “Белсат” – гэта першы незалежны тэлеканал, які вяшчае на Беларусь з 10 снежня 2007 года. На тэрыторыі Беларусі канал не мае афіцыйнага статусу, і ягоная праца абапіраецца на фрылансераў.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international