Беларуская амбасада ў Кіеве адмовілася прымаць украінскія ордэны, якімі прэзідэнт Віктар Юшчанка нядаўна ўзнагародзіў Алеся Пашкевіча, Ніла Гілевіча і Сяргея Законьнікава

2006 2006-10-23T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

22 кастрычніка ў Менску праходзіў 15 зьезд Саюзу беларускіх пісьменьнікаў. На зьезд Саюзу беларускіх пісьменьнікаў сабралася 275 дэлегатаў з усіх рэгіёнаў Беларусі. Ён праходзіў у Менскім міжнародным адукацыйным цэнтры. У арэндзе залі Дому літаратараў і некалькіх іншых заляў Менску ўлады арганізатарам адмовілі. Удзельнікі зьезду казалі, што некаторым сябрам саюзу не раілі браць удзел у гэтым мерапрыемстве. І нават пагражалі рознымі санкцыямі. Але безвынікова.

“Гэта не страшна, што мы страцілі Дом літаратара і сабраліся ў іншым месцы. Урэшце, і гэтае месца бачыцца мне сімвалічным. Мы сабраліся на праспекце “Праўды” і, як гучала ў выступах сяброў Саюза беларускіх пісьменнікаў на з’ездзе, якраз у праўдзе наша сіла. І гэтая праўда мастацкага слова нас аб’ядноўвае,” - зазначыў старшыня СБП Алесь Пашкевіч.


Галоўнай задачай гэтага чарговага, справаздачна-выбарчага мерапрыемства было захаваньне пісьменьніцкай арганізацыі пасьля яе высяленьня з Дому літаратара і стварэньня праўладнага Саюзу пісьменьнікаў Беларусі. Бальшынёй галасоў дэлегатаў, на пасаду старшыні Саюзу беларускіх пісьменьнікаў быў пераабраны Алесь Пашкевіч. Зьезд прыняў заявы ў падтрымку галадоўнікаў-пратэстантаў і Аляксандра Казуліна ды іншых палітзьняволеных.

На зьезьдзе гучалі прапановы стварыць у інтэрнэце даступную для ўсіх электронную бібліятэку апублікаваных і неапублікаваных твораў пісьменьнікаў, пачаць выпуск літаратурнай газэты, арганізоўваць літаратурныя сьвяты, набыць памяшканьне для саюзу.

Сярод гасьцей прысутнічаў старшыня Саюзу пісьменьнікаў Украіны, дэпутат парламенту Володымыр Яворівські, які ўзнагародзіў ганаровымі адзнакамі ўкраінскага саюзу Ніла Гілевіча, Сяргея Законьнікава, Генадзя Бураўкіна, Васіля Зуёнка і Рыгора Барадуліна. Украінскі госьць паведаміў, што беларуская амбасада ў Кіеве адмовілася прымаць украінскія ордэны, якімі прэзыдэнт Віктар Юшчанка нядаўна ўзнагародзіў Алеся Пашкевіча, Ніла Гілевіча і Сяргея Законьнікава. Спадар Яворівськый паабяцаў сам прывезьці гэтыя ордэны ў Менск.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international