viasna on patreon

Круглае: супрацоўнікаў культуры і адукацыі перакідваюць на брудную працу

2012 2012-05-25T17:13:11+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/sialgaspraca.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Круглянскім раёне Магілёўскай вобласці супрацоўнікі ўстаноў культуры, адукацыі і іншых арганізацый на рэгулярнай аснове працуюць у сельгаспрадпрыемствах, наводзячы парадак на жывёлагадоўчых фермах і ў маланаселеных вёсках. Райвыканкам разаслаў па арганізацыях і ўстановах распараджэнне з указаннем, колькі чалавек яны мусяць штодзённа дасылаць на працу па “навядзенні парадку на зямлі”.

“Людзей штодзённа адпраўляюць на разнастайныя брудныя работы, пры гэтым ніякай згоды ніхто ў іх не пытаецца, - распавядае грамадская актывістка з Круглага Зінаіда Мілешчанка. – Прыбіраюць сметнішчы ў маланаселеных вёсках, наводзяць парадак на жывёлагадоўчых фермах і так  далей. Днямі вось супрацоўнікі аддзелаў культуры і адукацыі, банка даводзілі да ладу ферму ў вёсцы Глубокае, якая належыць ПУП “ААБ “Цяцерына” Беларусбанка. Прыбіралі там гной, чысцілі кароўнікі. Людзі паміж сабой выказваюць скаргі, але адмаўляцца ад такой незаконнай працы не адважваюцца, баяцца згубіць сваю працу. Старшыня нашага райвыканкама сказаў кіраўнікам арганізацый, што прэзідэнт падчас наведвання Круглага загадаў працягнуць навядзенне парадку на зямлі і гэты загад павінен быць выкананы, гэта павінна быць данесена да людзей”.

Як бачым, дзеля выканання прэзідэнцкага ўказання раённыя ўлады нават не задумваючыся парушаюць правы працоўных.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства