Бабруйск: На скаргу Таісіі Кабанчук прыйшла адпіска

2012 2012-05-25T13:46:19+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/kabanchuktaisija.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Актывістка БХД Тасія Кабанчук

Актывістка БХД Тасія Кабанчук

Таісія Кабанчук, абласны кіраўнік стваранай партыі БХД, атрымала адказ на сваю скаргу з міліцыі. Нагадаем, што 19 красавіка невядомыя абляпілі краму, у якой яна працуе, паклёпніцкімі ўлёткамі Актывістка напісала ў міліцыю заяву з просьбай знайсці вінаватых.

- У адказе за подпісам начальніка аддзела міліцыі № 2, палкоўніка Аляксандра Сяргеева (15 траўня ён быў прызначаны намеснікам начальніка УУС гарвыканкама) гаворыцца, што яны нічым не могуць мне дапамагчы, - кажа спн. Кабанчук. - Напісана, што міліцыянты правялі праверку, і 14 траўня вырашылі спыніць справу, бо выявіць асобу гэтага хулігана нібыта немагчыма. Таксама мяне “абнадзеілі”, што калі раптам яны знойдуць гэтага чалавека, то прыцягнуць да адказнасці…

Галіна Смірнова, актывістка АГП і лідар суполкі незалежнага прафсаюза, таксама пісала скаргу наконт закідвання яе пад’езда падобнымі ўлёткамі. І, негледзячы на тое, што зрабіла гэта раней за Таісію Кабанчук, адказ ёй дагэтуль не прыйшоў.

- Напэўна, па маёй справе ў міліцыі шмат доказаў і фактаў, раз яны дасюль не могуць даць мне адказ, - пасміхаецца Галіна Смірнова. – Апошні раз я нешта чула пра даследванне пару тыдняў таму, калі мяне запрасілі ў аддзяленне для ўдакладнення па справе. Задавалі тыя ж пытанні, на якія я ўжо адказала ў заяве. Цікавіліся, ці не думаю я на актывістаў БХД, бо там былі іх налепкі. Але я з сабой туды паклікала Таісію Кабанчук, і калі следчы даведаўся, што гэта яна, такія пытанні самі па сабе адпалі.

Галіна Смірнова кажа, што такое стаўленне да іх справы з боку міліцыі абражае. Актывісткі нават падумваюць, каб падаць у гарвыканкам заяву на правядзенне пікета.

- Будзем пратэставаць з нагоды таго, што нашыя справы не даследуюць, што кожны можа нас абразіць, і яму за гэта нічога не будзе. Я нават следчага паўжартам прасіла, каб выдзяліў нам ахоўнікаў, - абураецца бабруйская актывістка.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international