Забарона пікета ў падтрымку Алеся Бяляцкага будзе абскарджана ў Брэсцкім аблсудзе

2012 2012-05-25T13:37:30+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/vialichkin.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабаронца Уладзімір Вялічкін (Брэст)

Праваабаронца Уладзімір Вялічкін (Брэст)

Пра гэта паведаміў праваабаронца Уладзімір Вялічкін, якому Брэсцкі гарвыканкам адмовіў у правядзенні акцыі салідарнасці са зняволеным кіраўніком Праваабарончага цэнтра “Вясна” Алесем Бяляцкім.

Суд першы інстанцыі аналагічную скаргу не задаволіў, бо не былі прадстаўлены адмысловыя дамовы з установамі унутраных справаў, аховы здароўя і камунальнымі службамі для правядзення пікета, як таго патрабуе рашэнне гарвыканкаму.  

Уладзімір Вялічкін нагадаў, што адначасова звярнуўся ў Канстытуцыйны суд РБ, каб той даў ацэнку дзеянням брэсцкіх уладаў, якія, насуперак канстытуцыйным нормам, абмяжоўваюць правы грамадзян на правядзенне масавых мерапрыемстваў. Пры гэтым падчас забароны такіх мерапрыемстваў спасылка робіцца на неабходнасць аплочваць паслугі прадстаўнікоў міліцыі, аховы здароўя і камунальных службаў. Паколькі дзейнасць гэтых установаў з большага фінансуецца грамадзянамі за кошт падаткаў, Вялічікін лічыць незаконным усталёўваць дадатковыя абмежаванні дзеля магчымасці правесці пікет альбо мітынг.   

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international