Бабруйскі суд адмовіў дэпутату гарсавету Алесю Чыгіру ў аднаўленьні на працы

2006 2006-10-23T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

20 кастрычніка судзьдзя Бабруйскага гарадзкога суду Валянціна Голуб адхіліла патрабаваньні дэпутата мясцовага гарсавету Алеся Чыгіра, які хацеў аднавіцца на працы. Як паведаміла Радыё Свабода, былы настаўнік гісторыі ў сярэдняй школе №8 гораду Бабруйску зьбіраецца падаваць касацыйную скаргу ў Магілёўскі абласны суд.

"Я не чакаў іншага рашэньня. Паседжаньне было кароткае. Хутчэй за ўсё, матэрыялы былі падрыхтаваныя загадзя. Казалі, што ў мяне быў прагул 25 сакавіка. Але гэта была субота. Да гэтага ў суботу ніколі не было ўрокаў. Тады ж нібыта быў загад дырэктара школы, каб усе настаўнікі знаходзіліся ў школе. А я ў гэты дзень паехаў у Менск на плошчу,"- распавёў Алесь Чыгір.

Прыкладам таго, што ў Беларусі цяпер існуе перасьлед настаўнікаў за палітычныя перакананьні, з'яўляюцца таксама звальненьні дэпутатаў мясцовых саветаў Леаніда Гаравога ў Гарадку і Яўгена Пракурата ў Белаазёрску, лічыць Алесь Чыгір: «Тут вельмі простая сыстэма. Настаўнік – гэта чалавек, які закладае падмурак сьвядомасьці наступнага пакаленьня. Калі настаўнік імкнецца да свабоды, то і яго выхаванцы будуць сьвядомыя. А вось калі настаўніка зробяць рабом (а менавіта гэта прадугледжвае кантрактная сыстэма), то й наступнаму пакаленьню гэта пагражае».

Пазбаўлены працы настаўнік мае трох непаўналетніх дзяцей. Каб утрымліваць сям’ю, Алесь уладкаваўся цяпер на працу ў незалежную газэту «Бабруйскі кур’ер». Днямі матэрыяльную падтрымку сям’і Чыгіра аказала рэлігійнае Брацтва трох віленскіх пакутнікаў.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international