Лёс Салігорскага лесу будзе вырашацца на самы “версе”

2012 2012-05-25T13:20:08+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/znishchenne-saligorskaha-le.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Знішчэнне лесу ў Салігорску

Знішчэнне лесу ў Салігорску

Пра чарговыя намеры чыноўнікаў па высечцы салігорскага лесапарку стала вядома актывістам мясцовай грамадскай кампаніі “Абаронім лес”. Мясцовыя ўлады зноўку ўзяліся за старыя планы па ўзвядзенні на месцы катэгарыйнага лесу трэнеровачных футбольных палёў для футбольнага клуба “Шахцёр”.

Гэтая прыродаахоўная зона салігорскага лесапарку знаходзіцца ў падведамнасці салігорскай камунальнай гасападаркі. Па інфармацыі абаронцаў салігорскага лесу, прадстаўнікі “Беларуськалія”, якія лабіруюць узвядзенне футбольных палёў для свайго клубу “Шахцёр”, рознымі, у тым ліку і не зусім прыстойнымі шляхамі, ужо дамагліся ад камунальшчыкаў згоды на высечку дрэваў. Цікава, што самі супрацоўнікі камунальнай гаспадаркі катэгарычна супраць гэтай высечкі і нават звяраталіся да актывістаў кампаніі “Абаронім лес” з просьбай распачаць новы збор подпісаў супраць высечкі дрэваў.

Зрэшты, абаронцы салігосркага лесу бачаць асноўную праблему не ў згодзе мясцовых камунальных ды прыродаахоўных службаў на дадзеную высечку, а ў магчымай адмашцы зверху:

- Нягледзячы на тое, што ў канцы мінулага году мы здолелі адстаяць дадзены кавалак лесу, гэтым разам зрабіць гэта будзе складаней. Хоць гэты лес і адносіцца да катэгарыйнага і знаходзіцца ў прыродаахоўнай зоне, нам вядома аб спробах атрымаць дазвол на яго высечку на самым “версе” ў Мінску, - кажа актывіст кампаніі “Абаронім лес” Уладзімір Шыла. - Але ад каго б гэты дазвол ні зыходзіў, мы будзем змагацца за сваё права на здаровы навакольны асяродак.

Тым часам яшчэ адну легальную спробу спыніць знічшэнне зялёных зонаў у Салігорску мясцовыя ўлады наўпрост праігнаваравалі. Па словах яшчэ аднаго актывіста кампаніі і праваабаронцы Аляксея Валабуева, на ягоную заяву аб правядзенні пікета супраць парушэння салігорскімі ўладамі канстытуцыйнага права на спрыяльнае навакольнае асяроддзе, у прыватнасці супраць практыкі гарадскіх уладаў па ўшчыльненні гарадской забудовы і высечцы лесапаркавых зонаў гораду, чыноўнікі наогул не далі ніякага адказу.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international