viasna on patreon

Прысуд Алегу Воўчаку — 9 сутак

2012 2012-05-24T21:53:56+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

21:05 Алега Воўчака асудзілі на 9 сутак арышту.

20:30 Судовы працэс завершаны. У судзе дапытаныя сьведкі – міліцыянты і Зьміцер Кухлей. Судзьдзя пайшла выносіць рашэньне, якое павінна быць агучанае праз паўгадзіны. Алега Воўчака асудзілі на 9 сутак арышту.

18:30 Затрыманага 24 траўня праваабаронцу Алега Воўчака пачалі судзіць у Цэнтральным судзе Менску. Яго вінавацяць у нецэнзурнай лаянцы. Пра гэта паведаміў «Свабодзе» дэпутат Мастоўскага раённага савету Зьміцер Кухлей.

14:30 Людзі ў цывільным затрымалі праваабаронцу Алега Воўчака ў Менску. Яго завезьлі ў міліцыю Цэнтральнага раёну Менску. 

Пра гэта «Свабодзе» паведаміў дэпутат Мастоўскага раённага савету Зьміцер Кухлей.

Кухлей быў побач з Воўчакам, калі яго затрымлівалі. Прычыну затрыманьня міліцыянты не патлумачылі.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства