Вызвалення Алеся Бяляцкага патрабавалі ў Санкт-Пецярбургу. Фотарэпартаж

2012 2012-05-24T21:10:27+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/picier-2405.12a.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

24 траўня на адной з пешаходных вуліц Піцера, Малой Канюшневай, разгарнуўся пікет з лозунгамі "Свободу Алесю Беляцкому!", "Нет политическим репрессиям!", "Темницы рухнут – и Свобода!", "Усы, усы, вы что-то проглядели, вы что-то недопоняли, усы!", а таксама беларускамоўнымі - "Вясна прыйдзе і ў Беларусь" і "Не - паліцэйскай дзяржаве".

 

Актывісты-праваабаронцы з АДЦ "Мемарыял" правялі акцыю ў падтрымку беларускага палітвязня - кіраўніка Праваабарончага цэнтра "Вясна" і віцэ-прэзідэнта Міжнароднай федэрацыі за правы чалавека Алеся Бяляцкага.

Адзін з лозунгаў пікетоўшчыкаў нагадвае пра часы сталінскага тэрору, калі Пецярбург быў падобны на адну вялікую турму. Гэта цытата з верша папулярнага паэта-дысідэнта Юрыя Дамброўскага: "Вусы, вусы, вы нешта прагледзелі, вы нешта зразумелі, вусы!"

Гэтым разам акцыя піцерскіх праваабаронцаў у падтрымку Алеся Бяляцкага абышлася без затрыманняў.

А парадак і грамадскую бяспеку забяспечваў паліцэйскі вартаўнік.

Дарэчы, гэту статую да абурэння грамадзянскіх актывістаў улады ўсталявалі на Малой Канюшневай не так даўно, у 1998-ым.

Чорныя балонікі, сімвалізуючыя разбураныя турмы, панесліся ў неба пад лозунгам "Темницы рухнут - и Свобода!". А раптам даляцяць да Бабруйска!

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international