Скарга грамадскага аб’яднання “За справядлівыя выбары” зарэгістраваная ў ААН

2012 2012-05-24T17:25:16+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/united_nations1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У сярэдзіне мінулага года Міністэрства юстыцыі Беларусі адмовіла ў дзяржаўнай рэгістрацыі заснавальнікам Сяргею Калякіну, Валерыю Ухналёву і Віктару Карняенка, а таксама 91 сябру створанага грамадскага аб'яднання “За справядлівыя выбары”. Вярхоўны суд пацвердзіў высновы рэгіструючага органа, тым самым паставіўшы сябраў аб'яднання ў нелегальнае становішча.

У пададзенай у Камітэт ААН па правах чалавека скарзе Сяргей Калякін сумесна з іншымі заяўляюць пра парушэнне з боку Беларусі іх права на свабоду асацыяцыі, і звяртаюць увагу, што Беларусь не выконвае ўзятыя на сябе міжнародныя абавязацельствы ў гэтай частцы. У скарзе таксама адзначаецца, што дзейнасць ад імя незарэгістраваных аб'яднанняў у Беларусі з'яўляецца злачынствам і караецца ў крымінальным парадку.

Цяпер беларускаму ўраду давядзецца шукаць адказ на пытанне, чаму ў краіне няма месца створанаму праваабарончаму ГА “За справядлівыя выбары”.

Гомельскі юрыст і праваабаронца Леанід Судаленка, які па даверанасці прадстаўляе інтарэсы заяўнікоў у ААН, упэўнены, што па гэтай скарзе будзе ўстаноўлены факт парушэння артыкула 22 Міжнароднага пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах.

- Камітэт па правах чалавека ўжо неаднаразова выносіў рашэнні па скаргах грамадзянаў Беларусі, якім было адмоўлена ў іх праве на свабоду асацыяцыі. Існаванне і дзейнасць аб'яднанняў, у тым ліку і тых, якія мірным спосабам распаўсюджваюць ідэі, але не падтрымліваюцца дзяржавай, з'яўляецца ключавым момантам любога дэмакратычнага грамадства, - нагадвае праваабаронца.

Раней аўтарытэтная міжнародная інстанцыя прызнала факт парушэння правоў беларускіх грамадзянаў на свабоду аб'яднання ў справах аб ліквідацыі ў судовым парадку ГА “Грамадзянскія ініцыятывы” (Гомель) і РГА "Праваабарончы цэнтр “Вясна”, а таксама па факце адмовы ў рэгістрацыі ГА “Хельсінкі ХХІ” (Менск) і ГА "Грамадзянская альтэрнатыва" (Гомель).

"Гомельская Вясна"

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international