Затрыманы праваабаронца Алег Воўчак

2012 2012-05-24T15:02:33+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Гэта адбылося ў 14:30 у Мінску ля парку Дружбы народаў.

Пра гэта «НН» паведаміў Зміцер Кухлей. Яны разам з Алегам Воўчакам гулялі каля парка, размаўлялі. Да іх падышлі трое ў цывільным. Адзін з іх паказаў дакументу Алегу. Сказаў, што трэба паехаць у Цэнтральны РУУС.

Кухлея ніхто не затрымліваў. У Воўчака з сабой няма мабільнага тэлефона.

Алег Воўчак — былы афганец, пасля працаваў у пракуратуры.

Пасля сыходу з дзяржаўных органаў займаўся гучнымі справамі. Прычым не толькі палітвязняў, але звязаных з арыштаванымі сілавікамі.

Ён актыўна дапамагаў Аляксандру Казуліну, а пасля Міколу Аўтуховічу, з якім яго яднаў афганскі вопыт.

Дзейнасць Воўчака не раз выклікала злосную рэакцыю лукашэнкаўскіх СМІ. У ягонай арганізацыі «Прававая дапамога насельніцтву» рэгістрацыю забралі яшчэ ў 2003 годзе. Цяпер справа аб ліквідацыі «Прававой дапамогі» знаходзіцца на разглядзе ў Камітэце ААН па правах чалавека.

У студзені Воўчака гэтак ужо затрымлівалі. Пасля чаго асудзілі на 4 сутак адміністрацыйнага арышту.

Перад гтым з’явілася інфармацыя, што падаткавая інспекцыя Цэнтральнага раёна зацікавілася ААТ «Сурубі», што была зарэгістраваная на маці Алега Воўчака Ядзвігу Засулевіч.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства