Прафсаюзнага лідара не пускаюць на месца працы

2012 2012-05-24T09:22:47+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Старшыня суполкі Свабоднага прафсаюзу Беларускага Міхаіл Кавалькоў не можа прайсці на Бабруйскі завод трактарных дэталяў і агрэгатаў. Між тым, на заводзе знаходзіцца офіс арганізацыі. Кавалькоў не можа выконваць свае службовыя абавязкі і  сустракацца з сябрамі прафсаюзу.

Як паведамляе сайт Беларускага кангрэсу дэмакратычных прафсаюзаў, з канца лістапада 2011 года адміністрацыя заводу заблакавала Кавалькову пастаянны пропуск на прадпрыемства. Штодня ён павінен атрымліваць аднаразовы пропуск, на што сыходзіць ад дзвюх да чатырох гадзін працоўнага часу.

А 21 і 22 траўня, па словах Кавалькова, яго ўвогуле адмовіліся пускаць на тэрыторыю прадпрыемства. Прафсаюзны лідар паведаміў аб праблеме дырэктару завода Аляксандру Аграновічу, але рэакцыі ад яго не дачакаўся. Пасля гэтага Кавалькоў і напісаў заяву ў пракуратуру.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international