Анатоль Кулік спыніў галадоўку

2006 2006-10-20T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Сёньня, 20 кастрычніка, у Наваполацку сябра Кансэрватыўна-хрысьціянскай партыі БНФ Анатоль Кулік спыняе галадоўку, пачатую 4 кастрычніка. Раней Радыё Свабода паведамляла, што гэта была акцыя палітычнай падтрымкі Аляксандра Казуліна. Паводле словаў Анатоля Куліка, у часе галадоўкі ён не пакідаў працы ў адной з прыватных кампаніяў.

Гэта другая сёлета палітычная галадоўка Анатоля Куліка. Першую ён праводзіў супраць інаўгурацыі прэзыдэнта Лукашэнкі. Цяперашнюю акцыю таксама называе палітычнай і яе прычыны тлумачыць так:

- Сам Казулін мае адчуваць і ведаць, што падтрымка ёсьць і будзе. Асабліва за яго ўчынкі і дзейнасьць. Вось гэта мне імпануе. Гэтыя пастарункі і краты ня зломяць мужных людзей.

Са словаў Анатоля Куліка, ён зьяўляецца сябрам БНФ ад 1988 году, быў удзельнікам першага зьезду руху, узначальваў гарадзкую арганізацыю Кансэрватыўна-хрысьціянскай партыі БНФ, быў абраны дэпутатам Наваполацкага гарсавету. Суразмоўца кажа, што калі даведаўся пра зварот палітвязьня Аляксандра Казуліна да грамадзянаў Беларусі і пра яго намеры пачаць у кастрычніку бестэрміновую галадоўку, дык адразу вырашыў падаць знак салідарнасьці:

- Калі моцныя суполкі, палітычныя партыі, то яны мусяць больш буйныя акцыі рабіць. А адзін чалавек што можа? Вось галадаваць. Гэта так, гэта яго справа. А разам трэба рабіць больш буйныя акцыі. Каб улада адчувала, што ёсьць палітычная сіла, а не адзінкі. Падзеі пакажуць, што будзе далей з Казуліным. Можа, яшчэ што будзем вырашаць, і трэба будзе вырашаць.

Анатолю Куліку – за 60 гадоў. Нельга абысьці пытаньне пра здароўе, нават калі голас чалавека падаецца бадзёрым.

- Вытрымаў, дзякуй Богу. Як кажуць, трэба ня толькі мужнае сэрца мець, але яшчэ і моцнае.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international