Дэпутат не заўважае праблем пад нагамі

2012 2012-05-23T21:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/deputat.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Ліст з патрабаваннем звярнуць увагу на жудасны стан пешаходнай дарожкі, размешчанай паміж чыгуначным і аўтобусным вакзаламі, атрымаў намеснік начальніка па ідэалагічнай працы вагоннага дэпо станцыі Орша Віталь Ячмянёў. Ён з'яўляецца дэпутатам Аршанскага гарсавета па Усходняй выбарчай акрузе № 19.

Ініцыятары звароту - актывісты кампаніі «Наш Дом». Яны абследавалі тэрыторыю выбарчай акругі і выявілі, што спехам пабудаваныя да «Дажынак» дарожкі і тратуары знаходзяцца ў паўразбураным стане. А штодня ў такім ажыўленым раёне па ім праходзяць сотні, калі не тысячы чалавек. Нядоўга і нагу зламаць.

Здавалася б, на такія праблемы пад нагамі самі дэпутаты павінны аператыўна рэагаваць, не чакаючы зваротаў выбаршчыкаў. Але, на жаль, у дадзеным выпадку чамусьці гэтага не адбылося. Магчыма, усяму віной нялёгкая праца ідэолага, якая не пакiдае часу на дэпутацкія клопаты.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international