Уладзімір Вялічкін скардзіцца ў Канстытуцыйны суд

2012 2012-05-23T21:19:18+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/vialichkin_uladzimir.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Правабаронца Уладзімір Вялічкін

Правабаронца Уладзімір Вялічкін

Брэсцкі праваабаронца вырашыў абараняць свае правы на распаўсюд інфармацыі і правядзенне мірных сходаў у Канстытуцыйным судзе Рэспублікі Беларусь. Менавіта ў гэтую ўстанову Уладзімір Вялічкін накіраваў скаргу на рашэнне Брэсцкага гарвыканкама, якое тычыцца правядзення масавых мерапрыемстваў.

Праваабаронца лічыць, што згаданае рашэнне гарадскіх уладаў за нумарам 1210 парушае канстытуцыйныя правы грамадзян і з’яўляецца па сваёй сутнасці дыскрымінацыйным. У першую чаргу гэта тычыцца патрабавання заключаць адмысловыя дамовы з органам унутраных спраў, установай аховы здароўя і камунальным прадпрыемствам (адсутнасць такіх дамоў сталася падставай для забароны правядзення мерапрыемстваў).

Касацыйную скаргу Уладзімір Вялічкін накіраваў ў Брэсцкі абласны суд.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international