Вярхоўны Суд адмовіў у разглядзе скаргі на нерэгістрацыю БХД: наперадзе зварот у ААН

2012 2012-05-23T13:56:07+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Кіраўніцтва аргкамітэту па стварэнні партыі "Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя" атрымала адказ з Вярхоўнага Суду на скаргу на адмову ў разглядзе Вярхоўным судом скаргі на Міністэрства юстыцыі за адмову ў рэгістрацыі БХД. Адказ з ВС – адмоўны.

 Як паведаміў адказны сакратар БХД Дзяніс Садоўскі, дадзены адказ з'яўляецца дакладнай копіяй папярэдняга. Адзінае яго адрозненне – наступны сказ: "падставаў для адмены пастановы суддзі не знаходжу".

 "Тут усё відавочна. І перадусім пазіцыя рэжыму да рэгістрацыі БХД. Вярхоўны суд нават адмовіўся разледзець тыя парушэнні закону, якія ўчыніў Мінюст падчас адмовы ў рэгістрацыі. У такім разе ў нас не застаецца іншага выбару, як падаць скаргу ў Камітэт па правах чалавека ААН. Для гэтага ў нас ёсць усе падставы", - адзначыў ён, падкрэсліўшы, што ў Беларусі, на жаль, няма незалежнай судовай сістэмы. 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international