Аршанскія актывісты АГП - за сумленныя выбары

2012 2012-05-23T11:40:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/agp-sciagi.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Актывісты Аб'яднанай грамадзянскай партыі накіравалі ў Аршанскі гарвыканкам 14 заявак на правядзенне ў горадзе пікетаў. Усе заяўнікі просяць дазволіць пікетаванне 31 траўня з 15-00 да 17-00. Пікетамі яны маюць намер звярнуць увагу грамадзян, дзяржаўных і грамадскіх структур на неабходнасць сумленнага і транспарэнтнага правядзення выбарчых кампаній у Беларусі.

Актывісты плануюць правядзенне пікетаў як у кропках, спецыяльна адведзеных гарвыканкамам для пікетавання, так і ў іншых, не забароненых месцах.

Разам з тым самі арганізатары невысока ацэньваюць шансы на атрыманне дазволу ўладаў. З 2007 года ў Оршы не быў дазволены ні адзін пікет апазіцыі.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international