Уладзімір Няпомняшчых звярнуўся ў Камітэт ААН па правах чалавека

2012 2012-05-23T11:38:33+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/niapomniashchyh.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Уладзімір Няпомняшчых

Уладзімір Няпомняшчых

Гомельскі дэмакратычны актывіст Уладзімір Няпомняшчых звярнуўся ў Камітэт ААН па правах чалавека з індывідуальнай скаргай. Справа ў тым, што ў мінулым годзе ён быў прыцягнуты да адміністратыўнай адказнасці ў выглядзе штрафу на суму 350 тысяч рублёў за парушэнне парадку арганізацыі мірнага сходу ў выглядзе вулічнага шэсця. Гомельскі абласны суд не задаволіў скаргу актывіста на рашэнне раённага суда. Пазней скаргі ў парадку нагляду на імя старшыняў Гомельскага абласнога суда і Вярхоўнага суда Рэспублікі Беларусь таксама засталіся без задавальнення.

Тым часам Няпомняшчых быў зноў аштрафаваны на 175 тысяч рублёў - за распаўсюд інфармацыі пра маючы адбыцца мірны сход грамадзянаў. Абскарджванні гэтага штрафу таксама выніку не далі. Такім чынам, унутраныя сродкі судовай абароны былі вычарпаныя, а актывіст па-ранейшаму не згодны з тым, што парушыў закон.

«Пры адсутнасці якога-небудзь абгрунтаванага тлумачэння, што апраўдала б высновы судоў, лічу, што прыцягненне мяне да адміністратыўнай адказнасці за распаўсюд вуснай і друкаванай інфармацыі пра маючыя адбыцца мірныя сходы грамадзянаў не з'яўляецца неабходнай мерай для аховы інтарэсаў нацыянальнай бяспекі, грамадскага парадку, маральнасці, здароўя насельніцтва, абароны правоў і свабодаў іншых асобаў. Таму я раблю выснову пра тое, што ў дадзеных канкрэтных выпадках мае правы, прадугледжаныя артыкулам 19 Міжнароднага Пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах, былі парушаныя», - піша Няпомняшчых у звароце.

Ён просіць Камітэт ААН па правах чалавека рэкамендаваць беларускаму ўраду прывесцi нормы палажэнняў нацыянальнага заканадаўства, а менавіта артыкулаў 8 і 10 Закона «Аб масавых мерапрыемствах у Рэспубліцы Беларусь», у адпаведнасць з міжнароднымі абавязальніцтвамі, а менавіта - з артыкуламі 19 і 21 Міжнароднага пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international