У Бяляцкага апісалі маёмасьць на лецішчы

2012 2012-05-23T10:40:21+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

22 траўня ў праваабаронцы Алеся Бяляцкага апісалі маёмасьць на лецішчы. Пра гэта паведаміла жонка Алеся Бяляцкага Натальля Пінчук.

«Сёньня прыехалі на лецішча ў Ракаў, апісалі там маёмасьць. Судовы выканаўца паводзіўся карэктна, але працэдура непрыемная, нагадвала працэдуру, якая адбывалася пры вопісе маёмасьці на кватэры».

Раней у сакавіку была апісаная кватэра Бяляцкага ў Менску. Бяляцкі асуджаны на чатыры з паловай гады зьняволеньня. За кратамі знаходзіцца з 5 жніўня 2011 году і цяпер адбывае пакараньне ў Бабруйскай калёніі.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства