У Гародні забаронены пікеты ў падтрымку “польскай” школы

2012 2012-05-22T17:00:55+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/shkolniki-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Гэтым разам заяўкі на чатыры пікеты падавалі жыхары Гародні, якія дамагаліся захавання моўнага рэжыму ў школе № 36. Гэтую школу гараджане называюць “польскай”, паколькі навучанне ў ёй вялося на польскай мове. Зараз бацькі навучэнцаў школы занепакоіліся тым, што адміністрацыя Ленінскага раёну Гародні вырашыла адчыніць у школе рускамоўныя класы, і паспрабавалі пратэставаць на пікетах.

Аднак улады гораду адмовілі ім у гэтым праве, патлумачыўшы адмову тым, што заяўнікі не ўзгаднілі правядзенне пікетаў з міліцыяй і іншымі службамі. Таму некаторыя жыхары гораду занепакоеныя тым, што польскамоўную школу можа напаткаць лёс беларускамоўных.

У 1990-х гадах у Гародні палова школаў былі беларускамоўнымі. У сярэдзіне 90-х паўстала і першая польскамоўная. Але зараз у горадзе над Нёманам няма аніводнай беларускамоўнай школы. У польскамоўнай жа плануецца ўвесці класы нават не з беларускамоўным навучаннем, а менавіта з рускім.

 

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international