У Салігорску праваабаронцы залікаюць улады не займацца прафанацыяй

2012 2012-05-22T12:26:56+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/salihorsk-akcyja-2012-05-20.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Флэшмоб на Цэнтральнай плошчы Салігорска 20 траўня

Флэшмоб на Цэнтральнай плошчы Салігорска 20 траўня

На мінулых выходных у Салігорску адбыўся шэраг мерапрыемстваў, прымеркаваных да Сусветнага дня памяці людзей, памерлых ад СНІДу. Пад эгідай гарадскіх уладаў на Цэнтральнай плошчы з гэтай нагоды нават адбыўся флэшмоб, удзельнікі якога запалілі 168 свечак у памяць аб памерлых ВІЧ-інфіцыраваных салігорцах.

Але ўвагу салігорскіх праваабаронцаў да дадзенай падзеі прыцягнуў не спрытна перахоплены выканкамаўскімі ідэолагамі моладзевы флэшмоб-фармат акцыяў салідарнасці, якія шмат гадоў запар ладзілі мясцовыя маладафронтаўцы і за што затрымліваліся міліцыяй ды атырмлілвалі штрафы і суткі. Дзіўна было інаше - пачуць з вуснаў гарадскіх прапагандыстаў заклікі «разам прасоўваць здароўе і годнасць, а гэта значыць, забяспечваць усіх маючых патрэбу людзей, якія жывуць з ВІЧ, лячэннем, доглядам, падтрымкай і паважаць іх правы!”

На годнасці і павазе правоў ВІЧ-інфіцыраваных хацелася б спыніцца асобна. На жаль, дыскрымінацыя ў кантэксце ВІЧ/СНІДу з'яўляецца адной з галоўных перашкодаў для прафілактыкі і лячэння ВІЧ-інфекцыі. У сувязі са сталым павелічнэннем распаўсюджаннасці ВІЧ у Салігорску ўсё большая колькасць жыхароў гораду штодня сутыкаецца з праблемамі, выкліканымі парушэннем правоў чалавека ў кантэксце ВІЧ/СНІДу. Найбольш актуальнымі з’яўляюцца праблема бытавой стыгматызацыі ды дыскрымінацыі на працоўным месцы.

Мясцовыя праваабаронцы нагадваюць, што прытрымліваючыся прынцыпаў прадастаўлення годнай працы і павагі да правоў чалавека і годнасці людзей, інфікаваных ВІЧ ці пацярпелых ад ВІЧ/СНІДу, не павінна быць ніякай дыскрымінацыі ў адносінах да работнікаў у сувязі з сапраўднай або прыпісваемай наяўнасцю ВІЧ-інфекцыі.

Дыскрымінацыя і стыгматызацыі людзей, якія жывуць з ВІЧ/СНІДам, перашкаджае рэалізацыі захадаў па прафілактыцы ВІЧ/СНІДу.

Таксама праваабаронцы заклікаюць улады не займацца прафанацыяй і не браць на сябе функцыі грамадскасці. Чыноўнікі мусяць вырашаць праблемы, а не ўздымаць іх пасродкам правядзення грмадскіх акцый ды флэшмобаў.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international