Леанід Судаленка напісаў 110 лістоў у Палату прадстаўнікоў

2006 2006-10-19T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

16 кастрычніка Леанід Судаленка – старшыня Гомельскага гарадзкога аддзяленьня грамадзкага аб’яднаньня “Прававая ініцыятыва” – накіраваў лісты ўсім дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь. Як адзначае аўтар пісьма, звярнуцца да кожнага са 110 дэпутатаў яго вымушае практыка прымяненьня працоўнага заканадаўства, якая склалася ў краіне. Зьвяртаючыся да дэпутатаў, Л.Судаленка піша, што заканадаўства аб працоўных кантрактах, якое прынятае ў разьвіцьцё Дэкрэту прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь ад 26.07.1999 № 29 “Аб дапаўняльных мерах па ўдасканаленьні працоўных адносінаў, умацаваньню працоўнай і выканаўчай дысцыпліны”, не забясьпечвае абароненасьць ад самавольства наймальнікаў такую катэгорыю працоўных, як работнікі, якія ня маюць парушэньняў працоўнай і выканаўчай дысцыпліны. У выніку, адзначае аўтар ліста, добрасумленныя работнікі часта пазбаўляюцца свайго канстытуцыйнага права на працу толькі з жаданьня наймальніка.

Л. Судаленка прыводзіць свой прыклад. Да нядаўняга часу ён працаваў юрыдычным кансультантам у Гомельскім упраўленьні “Белтрансгаз”. Парушэньняў ня меў, яго добрасумленная праца неаднаразова заахвочвалася з боку наймальніка. Аднак сёлета наймальнік без абгрунтаваньняў не працягнуў з Л. Судаленкам працоўныя адносіны па заканчэньні тэрміну кантракту, і на яго месца быў прыняты іншы работнік. Пры гэтым з усімі астатнімі работнікамі, уключаючы парушальнікаў працоўнай дысцыпліны, кантракты былі працягнутыя на максымальны тэрмін. “У выніку я, зьяўляючыся добрасумленным работнікам, і да таго ж, маючы на ўтрыманьні 3-х непаўнагадовых дзяцей, толькі з-за жаданьня наймальніка пазбаўлены права на працу”, – адзначае Л.Судаленка.

Л.Судаленка заклікае кожнага дэпутата Палаты прадстаўнікоў прапанаваць унесьці ў заканадаўства норму па абароне работнікаў, якія ня маюць парушэньняў працоўнай дысцыпліны, ад пазбаўленьня працы па заканчэньні тэрміну кантракта, паведамляе www.belngo.info.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international