“Магілёўскі моладзевы цэнтр” ізноў пад увагай падаткавікоў

2012 2012-05-22T10:46:15+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/salaujou2.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Зміцер Салаўёў, старшыня Магілёўскай абласной арганізацыі ПБНФ

Зміцер Салаўёў, старшыня Магілёўскай абласной арганізацыі ПБНФ

Гэтым разам яны абвінавацілі грамадскую ўстанову ў тым, што яе чальцы не падалі дэкларацыю аб прыбытках.

“21 траўня я хадзіў у падаткавую інспекцыю разбірацца, у чым справа, - распавядае адзін з заснавальнікаў установы Зміцер Салаўёў. - Я патлумачыў інспектарам, што ў нас некамерцыйная ўстанова і нам не трэба штогод падаваць дэкларацыю аб прыбытках. Падчас размовы падаткавікі пагадзіліся і скасавалі складзены на нас раней пратакол. Таксама папрасілі прабачэння за гэта. Дамовіліся аб тым, што мы не будзем падаваць на іх у суд”.

Што гэта было – чарговая спроба нагадаць аб сваёй прысутнасці альбо звычайная тэхнічная памылка, Зміцер Салаўёў не ведае:

“Пакуль гэта выглядае маленькім ціскам на нашу арганізацыю. У лютым гэтага года падаткавікі ўжо браліся за нас. Яны хацелі зачыніць наш цэнтр за тое, што ён не вядзе гаспадарчую працу. Спатрэбіўся нейкі час, каб разабрацца з гэтым пытаннем. Мы ж некамерцыйная ўстанова, у нас няма нават рахунку”.

Грамадскі актывіст паведамляе, што надалей будзе імгненна рэагаваць на захады падаткавікоў з мэтай зачыніць альбо аштрафаваць установу. Па яго словах, у святле надыходзячай парламенцкай кампаніі любы “наезд” на арганізацыі трэцяга сектара альбо палітычныя партыі аўтаматычна расцэньваецца як прыцясненне з боку ўлады.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international