У Гародні нават дрэвы сталі палітыкай

2012 2012-05-21T14:21:04+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/shapira_siamion.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Старшыня Мінскага аблвыканкама Сямён Шапіра

Старшыня Мінскага аблвыканкама Сямён Шапіра

Старшыня Гарадзенскага аблвыканкаму Сямён Шапіра ў прамой лініі з насельніцтвам Гарадзенскай вобласці на мясцовым канале тэлебачання заявіў, што “грамадскія слуханні па вырубцы дрэў, з-за таго, што іх ператвараюць у незразумелае палітычнае супрацьстаянне, вырашана больш не праводзіць”. 

Змаганне гарадзенскіх актывістаў супраць вырубкі старых дрэў у горадзе мае даўнішні і нават зацяжны характар. Для нейтралізацыі пратэстаў улады гораду падключылі ўвесь адміністратыўны рэсурс і сілавыя ведамствы. Таму, збольшага, пратэсты актывістаў сканчаліся затрыманнямі, судамі, і, як вынік – карамі.

Тым не менш, супрацьстаянне заставалася, але на пэўным этапе пачало набываць, з боку ўладаў, злёгку цывілізаваны характар - было аб’яўлена, што па пытанні вырубкі дрэваў будуць праводзіцца грамадскія слуханні.

Аднак, ужо на першых такіх слуханнях, праціўнікі вырубкі дрэў абвінавацілі гарадзенскія ўлады ў прымусовым набіранні тых людзей, якія прагаласуюць за лінію ўлады.

Зараз жа старшыня Гарадзенскага аблвыканкама паставіў крыж нават на фармальных і паказных праявах дэмакратыі, абвесціўшы дыскусію па гэтым пытанні “незразумелым палітычным супрацьстаяннем”.  

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international