Міліцыянты жорстка збілі актывіста Андрэя Моўчана

2012 2012-05-21T11:49:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/mouchan.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Андрэй Моўчан. Фота: charter97.org

Андрэй Моўчан. Фота: charter97.org

19 траўня каля ўніверсаму “Першамайскі” на вуліцы Русіянава ў Менску быў затрыманы і жорстка збіты актывіст “Еўрапейскай Беларусі” Андрэй Моўчан. На вуліцы ён разгарнуў бел-чырвона-белы сцяг, пасля чаго да актывіста пад’ехала машына з супрацоўнікамі міліцыі.

Андрэя Моўчана моцна збілі ды гвалтам зацягнулі ў машыну. У выніку актывіст “Еўрапейскай Беларусі” апынуўся ў 11-ай бальніцы Менску, адкуль быў выпісаны сёння раніцай. Пасля выпіскі з бальніцы Андрэй Моўчан збіраецца прайсці медыцынскую экспертызу на прадмет наяўнасці цялесных пашкоджанняў.

Маладзён мае намер падаваць скаргу ў пракуратуру на незаконныя дзеянні супрацоўнікаў міліцыі.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international