У Польшчы сабралі больш за дзве тысячы подпісаў за адмену смяротнага пакарання ў Беларусі

2012 2012-05-21T10:20:28+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/kavaliova_liubou.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Любоў Кавалёва

Любоў Кавалёва

Пра гэта распавяла Любоў Кавалёва, маці аднаго з расстраляных паводле абвінавачання ў тэрарызме пасля выбуху ў менскім метро 11 красавіка 2011 года. Маці і сястра асуджанага да смяротнага пакарання, якое было выканана ў сакавіку гэтага года, вярнуліся з Польшчы, дзе сустракаліся з жонкай прэзідэнта Ганнай Камароўскай і журналістамі шэрагу выданняў і мясцовых тэлеканалаў.

Любоў Кавалёва паведаміла, што збор подпісаў за адмену ў Беларусі смяротнага пакарання ініцыявалі супрацоўнікі тэлеканала TVN-24, які выпусціў фільм пра выбух у менскім метро і яго наступствы:

“Больш за дзве тысячы подпісаў сабралі літаральна за некалькі гадзінаў! Увогуле паездка была вельмі напружанай – было шмат сустрэчаў, шмат здымак, некалькі прэсавых канферэнцый. І паўсюль мы адчувалі спагаду людзей, іхную ўвагу і цеплыню”.  

Любоў і Тацяна Кавалёвы ездзілі ў Польшчу па запрашэнні польскага боку. У праграме паездкі была сустрэча з першай ледзі Польшчы.

"У нас была досыць працяглая і шчырая размова, і  жонка прэзідэнта Ганна Камароўска адназначна выказалася за адмену смяротнага пакарання ў Беларусі – апошняй еўрапейскай краіне, дзе яно існуе. Першая ледзі краіны  выказала спадзяванне, што на смяротнае пакаранне будзе ўведзены мараторый – як гэта належыць у цывілізаванай краіне", - распавяла Любоў Кавалёва.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international