viasna on patreon

Ідэалагічнае абвастрэнне на Салігоршчыне

2012 2012-05-20T19:52:49+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/idealohija.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Пасланне Аляксандра Лукашэнкі беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу стала прычынай ідэалагічнага абвастрэння ў мясцовым выканкаме і дзяржаўных СМІ Салігоршчыны.

15 мая  ў Салігорскім выканкаме адбылася так званая інструктыўная нарада для ідэалагічнага актыву, якую ўзначальвалі намеснік старшыні райвыканкама па ідэалагічнай працы Мікалай Маскевіч і кіраўнік Аддзелу ідэалагічнай працы райвыканкаму Ларыса Жукава. На чыноўніцкай нарадзе было прынята рашэнне аб правядзенні Адзінага дня інфармавання насельніцтва, падчас якога адмысловыя інфармацыйныя групы ды ідэолагі ўсіх прадпрыемстваў Салігорску мусілі правесці ў працоўных калектывах адмысловую прапагандыскую працу ды абмеркаваць «Ключавыя аспекты Паслання Прэзідэнта РБ беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу Рэспублікі Беларусь».

Асаблівая ўвага падчас нарады была нададзена дзейнасці праўладнай грамадскай арганізацыі “Белая Русь”. Былі агучаны прадпрыемствы, дзе дагэтуль адсутнічаюць яе пяршоўкі і дзе структуры “Белай Русі” застаюцца малалікімі. Заняцца стварэннем новых стурктур ды павелічэннем колькасці ўжо існуючых чыноўнікі абавязалі адміністрацыі прадпрыемстваў гораду ў той самы Адзіны дзень інфармавання насельніцтва.

Пасланне Аляксандра Лукашэнкі наўпрост адбілася і на актывізацыі дзяржаўных СМІ Салігоршчыны па ідэалагічнай апрацоўцы насельніцтва. Афіцыйнае выданне раённага выканаўчага камітэту газета “Шахцёр” апублікавала шэраг прапагандыскіх выказванняў дзеючага кіраўніка краіны, датычных ўзаемаадносін Беларусі з Захадам, ролі дзеючага парламента і набліжаючыхся парламенцкіх выбараў. Дадактова на інтэрнэт-старонцы газеты былі выкладзены кпіны Аляксандра Лукашэнкі з “пятай калоны” ды абвінавачванні апазіцыі ў пагромах на вуліцах, закліках да тэрору і гвалту. У меншай ступені была ўзнята тэма паслання Лукашэнкі Нацыянальнаму сходу і на Салігорскім тэлевізійным канале.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства