Аршанцы сумняваюцца ў міліцэйскай інфармацыі

2012 2012-05-20T11:24:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/mogilki-2.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У пачатку траўня жыхары Оршы з непрыхаваным абурэннем дзяліліся адзін з адным ашаламляльнай інфармацыяй. На Зайцаўскіх могілках, што размешчаны на гарадской ускраіне, нейкія вандалы разграмілі больш за 30 помнікаў. Падобна на тое, што арудавалі кувалдай ці чымсьці падобным: асобныя гранітныя манументы былі разбітыя на некалькі кавалкаў.

Першыя спробы сваякоў падаць заявы ў міліцыю скончыліся безвынікова. Аршанскі ГАУС адпраўляў заяўнікаў ў Бараньскі аддзел, а там адкрыта паведамлялі збянтэжаным грамадзянам, што знайсці вандалаў будзе куды складаней, чым іголку ў стозе сена.

Сітуацыя ўміг змянілася, як толькі інфармацыя пра акт вандалізму на могілках пад Оршай стала здабыткам рэспубліканскіх СМІ. Пра гэты выпадак паведамілі адразу некалькі тэлеканалаў, шэраг папулярных інтэрнэт-сайтаў. Неадкладна была ўзбуджаная крымінальная справа па арт. 347 КК РБ, якая прадугледжвае пакаранне да 3-х гадоў пазбаўлення волі.

Не прайшло і сутак з моманту ўзбуджэння крымінальнай справы, як БелТА са спасылкай на Следчы камітэт па Аршанскім раёне паведаміла: падазраваны затрыманы. Ім нібыта з'яўляецца 25-гадовы непрацуючы грамадзянін, які «без якіх-небудзь прычын» разбіў больш за 30 помнікаў.

Разам з тым, жыхары Оршы не вераць гэтай інфармацыі. Пра гэта сведчаць масавыя каментарыі на рэгіянальных інтэрнэт-сайтах і размовы ў чэргах, на прыпынках, у транспарце. На думку гараджан, чалавек, якому 25 гадоў, а не 16-17, у адзіночку, «без якіх-небудзь прычын» голымі рукамі не змог бы нарабіць такога. У грамадскіх настроях усё часцей можна пачуць меркаванне, што міліцыя проста знайшла чалавека, на якога можна «павесіць» дадзенае злачынства. За ходам гэтай гучнай справы збіраюцца сачыць і аршанскія праваабаронцы.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international