Заведзена адміністрацыйная справа па дрэве з “Краіны Дурняў”

2012 2012-05-20T12:14:56+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/brest-dreva-cudau.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Адпаведнае дрэва з’явілася 14 мая ў цэнтры горада на вуліцы Савецкай: замест лісця былі купюры наміналам ад 20 да 100 беларускіх рублёў і жартоўныя латэрэі. Такім чынам, мясцовыя актывісты спрабавалі прыцягнуць увагу да стану беларускай эканомікі і параўноўвалі цяперашнія купюры Нацыянальнага банку Беларусі са звычайным лісцем.

Акцыя пад назвай “Краіна Дурняў” выклікала цікавасць у мінакоў і, як зараз высветлілася, не засталася без увагі праваахоўных органаў: праз некалькі дзён у міліцыю быў выкліканы адзін з моладзевых актывістаў Аляксей Коўтун. Як распавёў сам Аляксей, ён быў дапытаны ў якасці сведкі у рамкаха заведзенай адміністрацыйнай справы, што пазначана ў пратаколе чамусьці як “Дрэва цудаў”. Да справы ўжо дадзены раздрукоўкі інфармацыйных матэрыялаў і фотаздымкаў, што былі прысвечаныя гэтай падзеі. Па якім артыкуле заведзена справа і хто можа быць прыцягнуты да адказнасці, пакуль невядома.    

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international