У Брэсце хочуць ведаць графік справаздач мясцовых дэпутатаў

2012 2012-05-20T11:30:30+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/maslouski-igar.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Ігар Маслоўскі

Ігар Маслоўскі

Каля дзясятка лістоў накіравалі да дэпутатаў гарадскога Савета жыхары Брэста, якія спрабуюць атрымаць адказ на пытанне: ці робяць народныя абраннікі справазадачы перед сваімі выбаршчыкамі?

Як распавёў адзін з ініцыятараў такіх зваротаў Ігар Маслоўскі, падставай для падобных дзеянняў з’явіўся адказ старшыні Брэсцкага гарсавета Геннадзя Масько, з якога вынікае, што графіка справаздач дэпутатаў перад выбаршчыкамі не існуе увогуле. “Таму мы зараз і звярнуліся да кожнага дэпутата, каб яны, у адпаведнасці з заканадаўствам, далі адказ пра дату, час і месца правядзення сваіх справаздач”, - тлумачыць Ігар Маслоўскі і нагадвае, што ў адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь “Аб статусе дэпутата мясцовага Савета”, народны абраннік павінен не менш чым два разы на год рабіць справаздачу перад  выбаршчыкамі пра сваю дзейнасць, пра тое, як выконваецца перадвыбарная праграма, а такама пра працу Савета.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international